2007-11-12 13:36:23

У iнтэрнэте з'явiўся незвычайны сайт, прысвячаны "Апошняй вячэры" Леонардо Да Вiнчi.


Гутарка iдзе аб вельмi сучаснай тэхналогii. Калi вы не маеце магчымасцi наведаць Мiлан i ўбачыць славуты твор Леонардо Да Вiнчi “Апошняя вячэра”, то зараз у вас ёсць магчымасць убачыць яго ў iнтэрнэте.
На вэб-сайте iтальянскай кампанii HAL 9000 размешчана рэпрадукцыя знакамiтай фрэскi. Высокая якасць выявы дазволiць экспертам даследваць дэталi гэтага твора канца XV° стагоддзя, уключаючы сляды эскiзаў, якiя Леанардо Да Вiнчi зрабiў перад выкананнем свайго шэдэўра.
Адзiн з аўтараў праекта, сп. Альберто Артiолi, гаворыць, што створаная iнтэрнэт-версiя дасць магчымасць разгледзiць дэталi нiбыта яны знаходзяцца ў некалькiх сантыметрах перад вачамi.
Па меркаванню сп Артiолi, акрамя задавальнення, якое атрымаюць аматары мастацтва i спецыялiсты, праект з’яўляецца гiстарычным дакументам, што будзе сведчаннем для будучых мастацтваведаў сведчаннем першага з’яўлення рэпрадукцыi такога тыпа ў iнтэрнэте.







All the contents on this site are copyrighted ©.