2007-11-09 14:25:03

У Iталiю прывезены рэшткi св. Тэрэзы Немаўляткi Езуса. Каўчэг з рэліквіяй дастаўлены ў Рым 9 лiстапада і выстаўляўся ў знакамiтай царкве Трiнiта–деi-Монтi i ў Папскiм каллегiуме “Руссiкум”, дзе пры ягонай царкве св. Антонія пробашчам ёсць айцец Клаўдзі - кіраўнік нашай беларускай праграмы RV. 14 лiстапада пад час агульнай аудыенцыi Свяцейшага Айца святыня знаходзiлася на плошчы св.Пятра.


Рэшткi св. Тэрэзы з Лiзьё, вядомай як Тэрэза Немаўляткi Езуса (гады жыцця 1873 – 1897) , будуць знаходзiцца ў Iталii з 9-га лiстапада да 27 снежня, а ў Вечным горадзе да 18 лiстапада. Іх выстаўляюць для пакланення не толькi ў касцёлах, але i ў Папскiм францускiм калегiуме i Папскiм унiверсiтэте “Урбанiана” i нават у рымскай вязнiцы “Рэджына Челлi”. Потым яны наведаюць шэраг iтальянскiх гарадоў, у тым лiку Неапаль i шэраг iншых гарадоў, якiя знаходзяцца на поўднi Iталii. Пасля чаго рэшткi св. Тэрэзы быдуць перавезены ў славуты горад Лорето, якi знаходзiцца на ўзбярэджы Адрыатыцкага мора. З 25 да 27 лiстапада рэшткi святой будуць знаходзiцца ў iтальянскай вобласцi Эмiлiя-Романiя i адтуль вернуцца ў кармелiцкi кляштар у францускi горад Лiзье, якi знбаходзiцца ў Нармандыi.
“Падарожжа” рэшткаў святой Тэрэзы Немаўляткi Езуса прымеркавана да шэрагу гадавiнаў: 120-годдзя яе спаткання ў Iталii са Свяцейшым Айцом Львом XIII°, у якога яна папрасiла аб тым, каб зрабiцца законнiцай, нягледзячы на свой узрост (у той час ёй споўнiлася толькi 15 гадоў); 110 гадавiне смерцi св. Тэрэзы; 80 гадавiне ўзняцця ўзгаданай святой да алтарнай хвалы Свяцейшым Айцомн Пiям XII° , якi зрабiў пажадаў зрабiць яе нябеснай заступнiцай каталiцкiх мiсiянароў i, у рэшце, яна была прызнана Настаўнiцай Царквы Свяцейшым Айцом Янам Паўлам II°.
У 2006 годзе рэшткi св.Тэрэзы ўжо былi в Iталii. Рака, у якой яны знаходзяцца, была створана ў 1927 годзе бразiльскiм майстрам i важыць 135 кiлаграмаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.