2007-11-07 15:19:48

У Расii ёсць складанасцi з атрыманнем вiзаў для iншаземных святароў.


Бiскупская канфярэнцыя Расii выказала глыбокую заклапочанасць вiзавымi праблемамi, якiя iснуюць цяпер у iншаземных святароў
“Многiя каталiцкiя святары i законнiкi атрымоўваюць гадавыя вiзы ў Расii з тэрмiнам знаходжання ў краiне 90 дзён. Такiм чынам яны не могуць у поўнi выконваць сваё пастырскае служэнне”, - заявiў галоўны сакратар Бiскупскай канфярэнцыi а. Iгар Кавалеўскi.
Удзельнiкi спаткання абмеркавалi розныя аспекты жыццядзейнасцi Каталiцкай Царквы ў Расii. Асаблiвая ўвага была надана дзейнасцi каталiцкай семiнарыi ў Санкт-Пецярбургу i функцыянаванню сайта Бiскупскай канфярэнцыi.
Удзельнiкi паседжання вырашылi, што нованазначаны галава арцыдыяцэзii Мацi Божай у Маскве, монс. Паоло Пеццi, узначалiць дзве камiсii Бiскупскай канфярэнцыi – па супрацоўнiцтву з ворганамi дзяржаўнай улады i Лiтургiчную камiсiю.
У паседжаннi прыняў удзел Апостальскi нунцый у РФ арцыбiскуп Антонiо Меннiнi, якi выказаў падзяку арцыбiскупу Тадэвушу Кандрусевiчу “за ўклад у развiццё Каталiцкай Царквы ў Расii i за аднаўленне царкоўных структур”.
Прадстаўнiк Апостальскай сталiцы таксама заклiкаў католiкаў развiваць дыялог з Праваслаўнай Царквой.







All the contents on this site are copyrighted ©.