2007-11-07 15:10:59

Прэзiдэнт Юшчанка заклiкаў ушанаваць годным чынам ахвяраў Голадамора.


Прэзiдэнт Украiны Вiктар Юшчанка заклiкае зрабiць усё магчымае дзеля ўшанавання памяцi ахвяраў Голадамора 1932 – 1933 гадоў. Аб гэтым ён заявiў 23 кастрычнiка ў Харкаве, пад час выступлення на другiм паседжаннi Каардынацыйнай рады па падрыхтоўцы 75 гадавiны Голадамора.
Прэзiдэнт акрэслiў Голадамор як самую вялiкую трагедыю ў свеце, але адзначыў, што ва Украiне мала разумеюць гэта.
Гаворачы аб тым, што Украiна “мае каласальны доўг перад гiстарычнай памяццю”, Юшчанка заявiў: “Мы зрабiлi занадта мала, мы, па сутнасцi, нiчога не робiм. Устанце з каленяў, не жывiце мiфамi 30-х гадоў”.
Ён паставiў заданне перад прадстаўнiкамi ўладаў “годным чынам ушанаваць тых, што згiнулi ад голада, бо без ушанавання гэтай гiстарычнай памяцi дарэмна размаўляць аб будучым нацый”.
Прэзiдэнт назваў 2008 год Годам памяцi ахвяраў Голадамора i заклiкаў актыўна выкарыстоўваць час для правядзення адпаведнай працы. “Я, - сказаў Прэзiдэнт Украiны, - забавязваю ўсiх, хто прадстаўляе дзяржаўную ўладу ва Украiне, сфармуляваць свае паводзiны ў блiжэйшыя месяцы ў кантэксце ўшанавання памяцi памёрлых у 1932 – 1933 гадах”, - сказаў Юшчанка i выказаў надзею, што ва Украiне з’явяцца годныя мемарыялы, прысвячаныя “непавiнна забiтым 10 млн. людзей”.








All the contents on this site are copyrighted ©.