2007-10-31 12:49:01

На плошчы св.Пятра прайшло традыцыйнае спатканне Свяцейшага Айца з вернiкамi i турыстамi.


Падчас агульнай аудыенцыi, што адбылася на прайшоўшым тыдні, Свяцейшы Айцец працягнуў свой цыкл разважанняў аб Айцах Царквы.
Сярод iншага ён сказаў: “У навучаннях Айцоў Царквы мы, пасля св. Яўсевiя з Верчэллi i св. Амброзiя Медыяланскага, звяртаем сваю ўвагу на iншага вялiкага бiскупа Iталii – Максiма Турынскага. Ён стаў бiскупам Турына ў 398 годзе, ужо пасля смерцi св.Амброзiя. Гэта быў час грамадзянскiх бунтаў, калi г. Турын стаў сховiшчам для тых, хто ўцякаў ад нашэсця варвараў.
“Казаннi св.Максiма адлюстроўваюць узрост усведамлення адказнасцi хрысцiянаў за ўсталяванне справядлiвага сацыяльнага парадка, заснаванага на салiдарнасцi з беднымi. Звёрнутыя выключна да багатых, казаннi святога бiскупа Максiма накiраваны на клопат аб патрабуючых i ахвярнасць дзеля агульнага дабра, а таксама адданасць грамадскаму служэнню”, - сказаў Бенедыкт XVI°.
“Падобна iншым бiскупам тых часоў, св.Максiму давялося прыняць на сябе шмат грамадзянскага аутарытэта i адказнасцi. Яго прыклад i навука нагадваюць нам, што, нягледзячы на эпоху, у якую жывуць, вернiкi хрысцiяне заклiканы да выканання сваiх абавязкаў. Яны робяць гэта, як грамадзяне, што працуюць дзеля распаўсюджвання эвангельскага духа ў грамадстве i iмкнуцца да асягнення жыццёвага сiнтэза памiж абавязкамi членаў грамадства i заклiкам спрыяць надыйсцю Божага Валадарства, валадарства святасцi, справядлiвасцi i мiру”.







All the contents on this site are copyrighted ©.