2007-10-30 14:34:51

Прадстаўнiк Ватыкана выступiў на паседжаннi АБСЕ ў абарону рэлiгiйнай свабоды.


“Рэлiгiйная свабода ўключае права змяняць веравызнанне, а таксама атрымлiваць цi перадаваць веды аб рэлiгii”, - заявiў монс. Энтонi Фронтьеро, член Папскай рады “Справядлiвасць i мiр”, якi прадстаўляў Ватыкан на штогадовым спатканнi Арганiзацыi па бяспецы i супрацоўнiцтву ў Еўропе. Сёлета сустрэча была прысвячана тэме “Рэалiзацыя сацыяльнага аспекта”, яна праходзiла з 24 верасня да 5 кастрычнiка.
26 верасня, монс. Фронтьеро, выступаючы на тэму рэлiгiйнай свабоды, сказаў: “Святы Пасад зноў заяўляе аб сваёй цвёрдай упэўненасцi ў тым, што годнасць чалавека i сама натура iмкнення да Бога патрабуюць таго, каб усе людзi былi свабодныя ад любых абмежаванняў у галiне рэлiгii”.
“Святы Пасад падкрэслiвае, што права на свабоду веравызнання павiнна быць нормай юрыдычнага парадка i павiнна быць прызнана ў якасцi грамадзянскага права”, - зазначыў прадстаўнiк Апостальскай сталiцы.
“На жаль, - дадаў ён, - такое бачанне адносiнаў памiж дзяржавамi i рэлiгiйнымi арганiзацыямi, здаецца, не заўсёды лiчыцца агульным, i права на свабоду рэлiгii, як мы ўжо бачылi, парушаецца, нават да такой ступенi, што перадача ведаў аб рэлiгii цi атрыманне iх караюцца як злачынства”.
Монс. Фронтьеро паяснiў: “У сваiм нядаўнiм звароце да выканаўчага камiтэта Цэнтрыстскага Дэмакратычнага Iнтэрнацыянала Бенедыкт XVI° нагадаў, што права на рэлiгiйную свабоду з’яўляецца асновапалягаючым, неадрыўным i непарушным”.







All the contents on this site are copyrighted ©.