2007-10-29 12:49:30

Прыпамінаем нашым слухачам, што ўступ на сваю пасаду Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч запланаваў на 10 лістапада 2007 года


За дзень мяркуе правесці ў Мінску прэсканферэнцыю. Як дадаткова ўдакладніў адказны за СМІ пры сакратарыяце Канфярэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі ксёндз Аляксандр Амяльчэня, гэта папярэднія даты, якія назваў сам Мітрапаліт Тадэвуш пры ягонай сустрэчы з упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей РБ спадаром Леанідам Гулякам. У ходзе сустрэчы бакі выказалі гатовасць да канструктыўнага дыялогу і ўзаемадзеяння. Мітрапаліт на сустрэчы з прадстаўніком ўраду падкрэсліў, што беларускі Касцёл не можа юыці адарваным ад штодзённых праблем і сучасных выклікаў.
Мінска-Магілёўская дыяцэзія Рымска-каталіцкай Царквы на Беларусі найбуйнейшая з каталіцкіх структур.







All the contents on this site are copyrighted ©.