2007-10-26 11:15:22

Першы каталіцкі храм асвячаны ў Кузбасе - у Новакузнецку. На ўрачыстай цыпрымонііі прысутнічаў прэфект ватыканскай Кангрэгацыі Ўсходніх каталіцкіх Цэркваў арцыбіскуп Леонардо Сандрі.


Біскуп Язэп Верт адправіў Боскую літургію ў прысутнасці іншых слаўных гасцей -- Апостальскага нунцыя ў РФ арцыбіскупа Антоніо Меніні, Патрыярха Антыахійскага Ігната Мусы 1 Даўда, мэра горада Новакузнецка Кемераўскай вобласці Сяргея Марціна і іншых рэлігійных і свецкіх ганаровых гасцей ды гаспадароў - вернікаў мясцовай каталіцкай грамады. Яны ў асноўным складаюцца з жыхароў украінскага і нямецкага паходжання. Грамада легальна дзейнічае ўжо ад 50-х гг. 20 стагоддзя. Ад !970 католікі Новакузнецка збіраліся на Багаслужбы ў малітоўным доме на Верхняй Калёніі, ад 1982 года - у прыватным доме, дзе й маліліся дагэтуль. Зараз у Новакузнецку ёсць 2 каталікія парафіі: рымска-каталіцкая Беззаганнага зачацця Найсвятой Дзевы марыі і грэка-каталіцкая Беззаганнай Найсвятой Багародзіцы. Абодва рыты адпраўляе адзін каталіцкі святар.







All the contents on this site are copyrighted ©.