2007-10-26 11:14:02

Мусульмане накiравалi лiст Свяцейшаму Айцу.


Вялiкi рэзананс атрымаў лiст 138 мусульманскiх дастойнiкаў Папе Бенедыкту XVI° i iншым кiраўнiкам хрысцiянаў. Сусветная рада Цэркваў выказала задавальненне ў сувязi з гэтым лiстом, у якiм заўважваецца спроба наладзiць шчыры дыялог памiж хрысцiянамi i мусульманамi. Перад мiкрафонамi нашага радыё аб гэтым лiсце разважае айцец-езуiт Самiр Халiл Самiр, выкладчык Гiсторыi арабскай культуры i iслама унуверсiтета св. Язэпа ў Бейруте.
Фундаментальны станоўчы аспект ён бачыць у тым, што ўся структура лiста засяроджана на любовi да Бога. Любовi Бога да чалавека. Такi падыход абсалютна не з’яўляецца традыцыйным для iсламскага менталiтэта. Гэта чыста хрысцiянскi падыход да зразумення Любовi Божай, у той час як у мусульманстве падобныя меркаваннi вельмi рэдкiя. У гэтым выпадку размова iдзе аб добрай волi, пошуках атрымаць агульныя абшары.
Шматлiкiмi ёсць i новыя станоўчыя аспекты. Перад усiм, першы лiст, накiраваны да Свяцейшага Айца, быў у пэўным сэнсе крытычным, а ў згаданым вышей лiсце няма нiякай крытыкi. Фактычна, ён у’яўляе сабой прапанову пошукаў таго, што ёсць агульнага памiж двума рэлiгiямi. Ужо ў назве гучаць словы з Карана, калi Магамет звяртаецца да хрысцiянаў: “Пагадзiмся хаця б у адным – а менавiта ў еднасцi Бога”. Трэба адзначыць яшчэ адно – гэта пашырэнне лiку тых, што падпiсалi згаданы лiст. Першае падобнае пасланне падпiсалi толькi 38 асобаў, а цяпер iх лiк узрос да 138. I яшчэ адзiн пазiтыўны момант – у групе складальнiкаў лiста шмат свецкiх вернiкаў-мусульманаў. Гэта вельмi важна для зразумення рэчаiснасцi iслама, якi не павiнен быць прадстаўлены толькi iмамамi i iншымi рэлiгiйнымi дзеячамi.
Задаецца пытанне: “Цi можа разглядацца гэты лiст як нагода для пачатка новага этапа ў дыялогу памiж хрысцiянамi i мусульманамi?
Айцец Самiр адказвае: “Безумоўна!”. Гэта iнiцыятыва, якая не пачынаецца з абароны чагосцi ад кагосцi. Гутарка iдзе аб спакойнай iнiцыятыве, а спакойная атмасфера – фундаментальна важная для ўсiх нас. “Я думаю, - сказаў а. Самiр, - што цяпер мы павiнны перайсцi ад супрацьстаўляння да крытычнага дыялога; крытычнага – значыць, што я не прыймаю ўсяго таго, што мне кажа iншы, але крытыкую гэта згодна маiм меркаванням, як гэта робiць i мой апанент.
“Часам кажуць, што нiбыта Бенедыкт XVI° узяў цвёрдую лiнiю супраць iслама. “Я ж, - зазначыў айцец-езуiт, - кажу, што гэта не так, бо ён выказаў усё тое, што робiць падыход крытычным. Мы павiнны добра зразумець гэта, бо тут крынiца вялiкiх непаразуменняў: крытыка не ёсць адсутнасцю любовi”.
Напрыканцы iнтэрв’ю а. Самiр падкрэслiў, што магчыма весцi гутарку аб першых вынiках прамовы Папы ў Рэгiнсбургу, якая была накiравана на ўсталяванне дыялогу.







All the contents on this site are copyrighted ©.