2007-10-25 15:06:08

28 кастрычнiка адбудзiцца беатыфiкацыя 498 гiшпанскiх пакутнiкаў.


Арцыбiскуп гiшпанскай сталiцы, кардынал Антонiо Марыя Руко Варэла, спадзяецца на тое, што беатыфiкацыя 498 гiшпанских пакутнiкаў, якiя загiнулi пад час Грамадзянскай вайны ў Гiшпанii 1936 – 1939 гадоў, прайшла б паспяхова. Беатыфiкацыя запланавана на 28 кастрычнiка. Арганiзатары мяркуюць, што гэта цэрымонiя прынясе “патройны плён святасцi, мiссыi i прымiрэння” Царкве ў Гiшпанii.
Кардынал Варэла падкрэслiў, што з агульнага лiка тых, хто будзе беатыфiкаваны, трое пакутнiкаў нардзiлiся ў Мадрыдзе, 232 – вучылiся ў Мадрыдзе, i 176 загiнулi ў гэтым горадзе. “Яны не маюць адказнасцi за тое, што адбывалася ў Гiшпанii ў тыя гады, - сказаў кардынал. – Яны ахвяравалi сваё жыццё Богу найбольш узвышаным чынам, i яны сведчылi аб сваёй веры сваiм катам”. “Царква, - падкрэслiў монс. Варэла, - узнагароджвае нашых пакутнiкаў, якiя аддалi ўласнае жыццё за Хрыста, за Царкву i за сваiх братоў”.
Кардынал Варела таксама прыпомнiў аб неабходнасцi для хрысцiянаў быць мiсiянарамi, бо гэта з’яўляецца “прамым, абсалютным i сапраўдным” шляхам быць сведкамi Езуса.
Каталiцкi дастойнiк заклiкаў усiх вернiкаў ставiцца да гiшпанскiх новамучанiкаў, як да заступнiкаў працэса прымiрэння ў Гiшпанii.
Гэтыя пакутнiкi не памерлi за сацыяльныя, палiтычныя цi нейкiя чалавечыя iнтэрэсы. “Яны прынялi смерць за Хрыста, але яны не былi ваяўнiчымi”, - сказаў арцыбiскуп Мадрыда. “Яны толькi прамовiлi словы пакаяння, сапраўднага прымiрэння i мiра”.







All the contents on this site are copyrighted ©.