На плошчы св. Пятра прайшло традыцыйнае штотыднёвае спатканне са Свяцейшым Айцом.
На плошчы св.Пятра ў Ватыкане сёння адбылася традыцыйная агульная аўдыенцыя Свяцейшага
Айца з вернiкамi i турыстамi. На спатканне з Бенедыктам XVI° прыйшлi каля 30 тысяч
асобаў. Папа прысвяцiў сваё казанне св.Амброзiю, якi некалi быў бiскупам Мiлана.
Гаворачы аб адносiнах памiж св.Амброзiямi i св.Аўгустынам, Бенедыкт XVI° адзначыў,
што “было сведчанне св. Амброзiя i ягонай царквы ў Мiлане, якая малiлася i спявала”,
i гэта прывяло да навярнення “афрыканскага юнака, скептычна настроенага i пазбаўленага
надзеi”, - як аб гэтым гаворыць сам св.Аўгустын у сваiм вядомум творы “Споведзь”. “Натуральна,
- зазначыў Бенедыкт XVI°, - што сведчанне чалавека малiтвы i прыклад хрысцiянскай
суполкi акрэслiваюць эфектыўнасць малiтвы”. “Сапраўдны вучань – гэта той, якi
аб’яўляе Эвангелле ў свеце найбольш эфектыўным чынам”, - сказаў Свяцейшы Айцец, заклiкаючы
тэолагаў i катэхiзатараў засяродзiць увагу на гэтай тэме.