2007-10-23 12:51:44

Прайшла канфярэнцыя з нагоды 50-гадовага юбiлея арганiзацыi "Хрысцiаянская Расiя".


Юбiлейная канфярэнцыя фонда “Хрысцiянская Расiя”, якi быў заснаваны ў Iталii 50 гадоў таму, адкрылася 20 кастрычнiка ў гарадке Серыяте, непадалёк ад Бергамо. Заснаванне фонда i ўся яго дзейнасць злучана з асобай каталiцкага святара Романо Скалфi, якi разам са сваiмi супрацоўнiкамi i аднадумцамi прыняў удзел у канфярэнцыi.
У царкоўна-грамадскiх колах Iталii выяўлены вялiкi iнтэрэс - сваi прывiтаннi фонду даслалi: Старшыня Папскай рады да спраў садзейнiчання хрысцiянскай еднасцi кардынал Вальтэр Каспер; кардынал Теттаманцi, галава Мiланскай арцыдыяцэзii, а таксама Апостальскi нунцый у Расii арцыбiскуп Антонiо Меннiнi.
Тэма канфярэнцыi – “Фонд “Хрысцiянская Расiя” – заклiк да еднасцi. 1957 – 2007: 50 гадоў гiсторыi”. Арганiзатары не iмкнулiся чытаць даклады, у якiх паведамляецца аб посьпехах фонда – галоўнай тэмай дыскусiй стала размова аб адзiнстве Цэрквы, аб асобе хрысцьянiна, аб тым “скарбе адзiнства, розума i творчасцi, якiя дазволiлi Расii i Еўропе пераадолiць таталiтарызм ХХ стагоддзя”, як было адзначана ў прэс-рэлiзе. Вялiкую ўвагу ўдзельнiкi спаткання надалi пакутнiкам савецкiх часоў.
Шэраг дакладаў на канфярэнцыi быў прысвячаны тэме рэпрэсiй у СССР. Прадстаўнiк суполкi “Мемарыял” сп. Арсенiй Рагiнскi заявiў, што сапраўдная памяць аб мiльёнах ахвяраў савецкага тэрора, не будучы ў поўнi вывучанай у гады “перастройкi”, зараз адыходзiць на другi план. У сёняшняй Расii, дзе дзяржава клапоцiцца аб пабудове так званай “мадэлi гераiчнай iдэнтычнасцi” гiсторыi, памяць аб ахвярах не можа быць патрэбнай. Iтальянскую аўдыторыю ўразiлi лiчбы: з 12, 5 млн ахвяраў дзяржаўнага тэрора з 1917 да 1953 гг. – вядомы iмёны толькi 2,5 млн. Аўтар даклада таксама выказаў заклапочанасць з нагоды так званай “вайны нацыянальных памяцей”, якая пачынаецца памiж рэспублiкамi былога СССР. Спадар Рагiнскi лiчыць, што гэта праблема заслугоўвае асаблiвай увагi.







All the contents on this site are copyrighted ©.