2007-10-22 18:04:02

Свяцейшы Айцец прыняў святароў, якiя былi ўзнятыя iм да бiскупскай годнасцi.


Ранiцай 22 верасня Свяцейшы Айцец прыняў у апостальскай загараднай рэзiдэнцыi Кастэльгандольфо ўдзельнiкаў традыцыйнай сустрэчы заледзве ўзнятых да бiскупскай годнасцi святароў. У сваёй прамове Папа засяродзiў увагу на апостальскiм i пастырскiм характары малiтвы бiскупа.
Падкрэслiўшы, што “першае месца ў жыццi пераемнiка апосталаў павiнна быць пакiнута для Бога”. Бенедыкт XVI°, у прыватнасцi, заявiў: “У нашай малiтве, дарагiя браты, асаблiвае месца павiнны займаць вашы святары, каб яны заўсёды былi настойлiвымi ў паклiканнi i вернымi ў даручанай iм святарскай мiсii”.
“Вельмi важна для кожнага бiскупа, - працягнуў сваю думку Папа, - ведаць, што бiскуп, ад якога ён атрымаў дар святарства, цi, у кожным выпадку, з’яўляецца яму айцом i сябрам, ён блiзкi да яго ў малiтве, у любовi, i заўсёды гатовы прыняць яго, выслухаць, падтрымаць i надаць сiлы.Таксама i ў малiтве бiскупа павiнна заўсёды прысутнiчаць малiтва аб новых паклiканнях. Аб гэтым належыць прасiць у Бога з настойлiвасцю, каб Ён заклiкаў “тых, каго Ён чакае” да святарскага служэння”.
Бенедыкт XVI° сказаў таксама новым бiскупам наступныя словы: “У гарадах, дзе вы жывеце i працуеце, часта гаманлiвых i з лiхаманкавым рытмам жыцця, дзе чалавек прымушаны ўключыцца ў агульную гонку, губляючы пры гэтым сябе, дзе жывуць так, нiбыта Бога не iснуе, знайдзiце магчымасць стварыць месцы i магчымасцi для малiтвы, дзе ў цiшiне, у слуханнi Бога, у асабiстай i супольнай малiтве чалавек здолiў бы спаткаць Бога i атрымаць глыбокае перажыванне Езуса Хрыста, Якi адкрывае сапраўдны Твар Бога Айца”.
“Я асаблiва жадаю заклiкаць вас, - сказаў таксама Папа, - зрабiць з катэдраў узорнае месца малiтвы, перад усiм лiтургiчнай, дзе дыяцэзiяльная суполка разам з уласным бiскупам магла б узносiць хвалу i падзяку Богу за справу збаўлення i малiцца аб усiх людзях”, - завершыў сваю думку Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI°.







All the contents on this site are copyrighted ©.