2007-10-22 18:09:59

Прапануем вам чарговыя старонкi з Кампендiума сацыяльнай дактрыны Царквы.


Езус i палiтычная ўлада.
379 Езус абвергае дэспатычную ўладу князёў, якiя прыгнятаюць народы, iхныя прэтэзы на на тое, каб называцца дабрачынцамi, але нiколi не супрацьставiць Сябе ўладам Свайго часу. У прыповесцi аб выплаце падатку кесару Ён сцверджвае, што патрэбна даваць Богу Богава i тым самым асуджае ўсялякую спробу абагаўляць i абсалютазаваць зямную ўладу: толькi Бог можа патрабаваць ад чалавека ўсяго. У той жа час, зямная ўлада мае права на тое, што ёй належыць: Езус не лiчыць несправядлiвым плацiць падаткi кесару.
Езус, абяцаны Месiя, змагаўся са спакусай палiтычнага мiсiянства, якое мела на ўвазе панаванне над народамi i перамог. Ён – Сын чалавечы, Якi прыйшоў, “каб служыць i аддаць жыццё Сваё”. Уласных вучняў, якiя спрачалiся аб тым, хто з iх вялiкшы, Пан вучыць рабiцца апошнiмi i ўсiм служыць. Указвае сынам Завядзеевым, Якаву i Яну, якiя мараць сесцi праваруч ад Яго, шлях крыжа.
в) Першыя хрысцiянскiя суполкi.
380 Падпарадкаванне iснуючай уладзе, не пасiўнае, але па сумленню, адпавядае парадку, зацверджанаму Богам. Св. Павел апiсвае стаўленне хрысцiянаў да ўладаў i абавязкi хрысцiянаў да ўладаў: “Аддайце ўсялякаму патрэбнае: каму падатак, каму страх, а каму гонар”. Безумоўна, Апостал iмкнецца не апраўдаць чыюсцi ўладу, але, хутчэй, дапамагчы хрысцiянам стварыць дабро перад усiмi людзьмi, у тым лiку i ў адносiнах да ўлады, бо толькi яна служыць Богу дзеля дабра асобы i ў “пакаранне тым, што робяць зло”.
Святы Пётр заклiкае хрысцiянаў быць пакорлiвымi “усялякаму чалавечаму кiраўнiцтву, дзеля Пана”. Перад царом i накiраванымi iм кiраўнiкамi ёсць задача “пакарання злачынцаў i… спрыяння тым, што робяць дабро”. Iх уладу трэба паважаць, значыць прызнаваць, што Бог патрабуе адпаведных паводзiнаў, якiя зробяць загароду “шалёным людзям”. Свабоду трэба выкарыстоўваць не дзеля прыкрыцця ўласнай злосцi, але дзеля служэння Богу. Такiм чынам, гутарка iдзе аб свабодным i адказным выбары падпарадкавання ўладзе, якая, забяспечваючы агульнае дабро, прымушае дзейнiчаць справядлiва.
381 У малiтве за кiраўнiкоў, якая раiцца св. Паўлам пад час пераследаванняў, ясна сказана, што трэба малiцца за палiтычную ўладу: спакойнае i мiрнае жыццё, якое праходзiць у святасцi i з годнасцю. Хрысцiяне павiнны “быць падрыхтаванымi да ўсялякай добрай справы” i выяўляць пакорлiвасць да ўсiх людзей, разумеючы, што яны былi збаўлены не за свае справы, але па лiтасцi Божай. Без адраджэння i аднаўлення Святым Духам, Якi быў пасланы на нас праз Езуса Хрыста, Збаўцы нашага, усе людзi “не маюць у’яўлення, непакорлiвыя, заблукаўшыя… рабы пажаданняў уласных i розных задавальненняў, (жывуць) у злосцi i зайздрасцi, непрыемныя i маюць нянавiсць адзiн да iншага”. Нельга забывацца аб бядоце чалавечага стану, адзначанай грахом i адкупленнем Божай Любовi.
382 Калi чалавечая ўлада выходзiць па-за межы парадка, якi прыймае Бог, яна атаесамлiвае сябе i патрабуе абсалютнага падпарадкавання, яна пераўтвараецца ў апакалiптычны вобраз Звера, у вобраз iмперскай улады, якая пераследавала, якая насычана “крывёю святых сведкаў Езуса). Зверу служыць iлжывы прарок i, спакушаючы людзей цудамi, прымушае iх ушаноўваць звера. Гэта бачанне прароцкi ўказвае на ўсе справы Шатана, каб кiраваць людзьмi, уваходзячы ў iх дух з дапамогай iлжы. Хрыстус – гэта Ягня., Якое перамагае ў чалавечай гiсторыi любую ўладу. Святы Ян раiць супрацьставiцца падобнай уладзе, як гэта рабiлi пакутнiкi: такiм чынам вернiкi сведчаць аб тым, што разбэшчаная i шатанская ўлада пераможана, бо яны больш непадуладныя ёй.
383 Царква абвяшчае, што Езус, пераможца смерцi, пануе над сусветам, якi Ён адкупiў. Яго панаванне ахоплiвае i нашы часы, а завершыцца толькi тады, калi ўсё будзе перадана Айцу i чалавечая гiсторыя скончыцца Апошнiм судом. Хрыстус адкрывае чалавечай уладзе, якая заўсёды мела спакусу панавання, яе сапраўднае i дасканалае значэнне служэння. Бог – гэта адзiны Айцец, а Езус – адзiны Настаўнiк для ўсiх людзей, якiя па сваёй сутнасцi з’яўляюцца братамi. Вярхоўная ўлада належыць Богу. Аднак Пан “не пажадаў пакiнуць выключна за Сабой карыстанне ўсiмi выглядамi ўлады. Ён даручае кожнаму стварэнню тыя функцыi, якiя яно здольна выконваць у адпаведнасцi з магчымасцямi ўласнай натуры. Гэты спосаб уладальнiцтва трэба паўтараць у штодзённым сацыяльным жыццi. Дзеяннi Бога ў кiраваннi светам, якiя сведчаць аб такой вялiкай паваге да чалавечай свабоды, павiнны былi б натхняць мудрасць тых, хто кiруе чалавечымi грамадамi. Яны павiнны весцi сябе як служыцелi Боскага Провiду”. Бiблiйная навiна не спыняецца натхняць хрысцiянскiя разважаннi аб палiтычнай уладзе, нагадваючы, што гэта ўлада паходзiць ад Бога i з’яўляецца часткай створанага Iм парадка. Такi парадак успрыймаецца сумленнем i здзяйсняецца ў сацыяльным жыццi пры пасрэднiцтве праўды, справядлiвасцi, свабоды i салiдарнасцi, якiя прыносяць мiр.
Шаноўныя радыёслухачы, вы праслухалi чарговую частку з Кампендiума сацыяльнай навукi Каталiцкай Царквы ў нашым перакладзе на беларускую мову. З наступнымi старонкамi Кампендiума мы пазнаёмiм вас у нашых далейшых праграмах.
29 ottobre 2007
Паважаныя сябры, на пачатку нашай сёняшняй праграмы мы прапануем вашай увазе старонкi з Кампендiума сацыяльнай навукi Каталiцкай Царквы ў нашым перакладзе на беларускую мову. Кампендiум, у перакладзе з лацiнскай мовы, у дадзеным кантэксце значыць скарочаны варыянт якогасцi вялiкага па памерах навучання цi шэрагу злучаных памiж сабой навуковых дактрынаў.
II. Аснова i мэта палiтычнага грамадства.
а) Палiтычнае грамадства, чалавечая асоба i народ
384 Чалавечая асоба – аснова i мэта палiтычнага суiснавання. Асоба, надзеленая розумам, адказвае за ўласныя рашэннi i здольна iмкнуцца да рэалiзацыi праекта, якi надае сэнс яе жыццю, на iндывiдуальным i сацыяльным узроўнi. Адкрытасць да Трансцэдэнтальнага i да iншых людзей – яе характэрная i адрозная рыса: толькi ў адносiнах з Трансцэндэнтальным i з iншымi чалавечая асоба асягае поўнай уласнай рэалiзацыi. Гэта значыць, што для чалавека, iстоты, якая па сваёй сутнасцi сацыяльнага i палiтычнага, “грамадскае жыццё не з’яўляецца чымсцi знешнiм”, але гэта iстотнае i непарушнае вымярэнне яго.
Палiтычнае грамадства абапiраецца на натуру асобаў, чыё сумленне выяўляе парадак, якi ўпiсаны Богам ва ўсе стварэннi i загадвае яго захоўваць: гэта “этыка-рэлiгiйны парадак, якi ўплывае мацней, чым любая матэрыяльная рэч, на тэндэнцыi i рашэннi праблемаў iндывiдуальнага i калектыўнага жыцця ў рамках нацыянальных грамадстваў i ў адносiнах памiж iмi”. Гэты парадак чалавецтва павiнна паступова адкрываць i развiваць. Людзi ствараюць палiтычнае грамадства; мэта, дзеля якой яно iснуе, без яго засталася б неасягальнай: гэта найбольш поўны ўзрост кожнага з яго членаў, паклiканых да стабiльнага супрацоўнiцтва дзеля здзяйснення агульнага дабра, у натуральным iмкненнi да сапраўднага.
385 Палiтычнае грамадства набывае сваю сапраўдную форму, калi разглядаецца ў суадносiнах з народам: палiтычная суполка – гэта “арганiчны i арганiзуючы элiмент сапраўднага народа” i павiнна быць такой у сапраўднасцi. Народ – не нейкае аморфнае мноства, iнертная маса, якой магчыма манiпуляваць i карыстацца, але аб’яднанне асобаў, кожная з якiх – “на ўласным месцы i ўласным асаблiвым спосабам” – мае магчымасць сфармаваць уласнае ж меркаванне па грамадскiм пытанням, вольная выказваць свае палiтычныя меркаваннi i прымушаць да таго, каб прыслухоўвацца ў адпаведнасцi з агульным дабром. Народ “жыве поўняй жыцця людзей, якiя уваходзяць у ягоны склад, кожны з якiх … - асоба, што разумее ўласную адказнасць i адпаведныя меркаваннi”. Члены палiтычнага грамадства, арганiчна аб’яднаныя разам, як народ, захоўваюць, у той жа час неадрыўную аўтаномiю на ўзроўне асабiстага iснавання i мэтаў, да якiх яны iмкнуцца.
386 Першае, што характэрызуе народ, - гэта агульнасць жыцця i каштоўнасцей, якiя служыць крынiцай пачуцця агульнасцi на духоўным i маральным узроўнi: “Чалавечае суiснаванне… павiнна ўспрыймацца перад усiм як духоўная рэчаiснасць: абмен ведамi ў святле праўды, ажыццяўленне праў i выкананне абавязкаў, заахвочванне i заклiк да пошука маральнага дабра, шляхетная агульная асалода прыгожым ва ўсiх яго законных выявах, сталая накiраванасць да таго, каб перадаць iншым лепшае, што маешь, iмкненне да ўсё болей поўнага супольнага асягнення духоўных вартасцяў – тых, якiя заўсёды павiнны натхняць i накiроўваць культуру, эканамiчнае жыццё, сацыяльныя iнстытуты, палiтычныя рухi i рэжымы, прававыя сiстэмы i ўсе iншыя выявы чалавечага суiснавання i яго сталай эвалюцыi”.
387 Кожнаму народу звычайна адпавядае Нацыя, але, па розных нагодах, не заўсёды нацыянальныя межы супадаюць з этнiчнымi. Такiм чынам узнiкае пытанне аб меншасцях, якое прывяло да шматлiкiх канфлiктаў у гiсторыi. Настаўнiцтва сцвярджвае, што меншасцi ў’яўляюць сабой групы з асаблiвымi правамi i абавязкамi. Па-першае, меншасць мае права на iснаванне: “Гэта права можа не выконвацца ў поўнай меры, нават да ўзроўню генацыда ў яснай цi ўскоснай форме”. Акрамя таго, меншасцi маюць права захоўваць уласную культуру, у тым лiку мову, а таксама свае рэлiгiйныя меркаваннi, уключаючы выкананне рэлiгiйных культаў. Законна баронячы свае правы, меншасцi могуць iмкнуцца да большай аўтаномii, а нават i да незалежнасцi; у падобных складаных выпадках шлях да асягнення мiра – гэта дыялог i перагаворы. У любым выпадку, тэрарызм не мае апраўданняў i шкодзiць справе, якую тэрарысты маюць намер баранiць. У меншасцяў ёсць i абавязкi: перад усiм – уносiць уклад у агульнае дабро дзяржавы, у якой яны жывуць. У прыватнасцi, “меншасць забавязана сцверджваць свабоду i годнасць кожнага з уласных членаў i паважаць выбар кожнага iндывiдыума, нават калi ён вырашыць перайсцi ў культуру большасцi насельнiцтва краiны”.
б) Баранiць i сцвярджваць права чалавека.
388 Разглядаць чалавечую асобу як аснову i мэту палiтычнага грамадства – значыць прыкладаць намаганнi, у першую чаргу, дзеля прызнання яе годнасцi i дзеля павагi да яе годнасцi, баронячы i сцверджваючы асноўныя права чалавека: “У наш час здзяйсненне агульнага дабра ў асноўным выяўляецца ў правах i абавязках асобы”. У правах чалавека засяроджаны асноўныя маральныя i юрыдычныя патрабаваннi, якiя павiнны быць галоўнымi пры пабудове палiтычнага грамадства. Яны з’яўляюцца аб’ектыўнай нормай, якая палягае ў аснове пазiтыўнага права i якую не можа iгнараваць палiтычнае грамадства, бо асоба антрапалагiчна i тэалагiчна знаходзiцца наперадзе яго: пазiтыўнае права павiнна гарантаваць задавальненне асноўных патрэбаў чалавека.







All the contents on this site are copyrighted ©.