2007-10-18 14:19:44

Як мы паведамлялі, місію духоўнага наталення католікаў і ўздыму экуменічнага дыялогу з братамі-праваслаўнымі мае выконваць ў Mаскве старшыня Папскай Рады "Сor unum (Адзіным сэрцам)."


Арцыбіскуп Паўль Кордас правядзе ў часе свайго знаходжанне ў сталіцы Расіі канферэнцыю па Энцыкліцы Папы Бенедыкта 16 "Deus caritas est- Бог ёсць любоў". Пройдзе яна ў інфармацыйным Цэнтры каталіцкай Мітраполіі Расіі пры Маскоўскай катэдры. Канферэнцыя мае тытул - "Адказы на выклікі часу" і будзе разглядаць розныя канцэпцыі служэння дыяканаў у краінах Заходняй Еўропы, удзельнікі пагавораць аб супрацоўніцтве Царквы з грамадствам наогул, аб праваслаўным поглядзе на маральныя прынцыпы эканомікі, аб выкліках глабалізацыі і аб іншым у святле Энцыклікі.
У рамках канфярэнцыі 19 кастрычніка адбудзецца пастырская сустрэча святароў і манахаў ды манашак цэнтральнага і паўднёвага дэканатаў Арцыдыяцэзіі Божай Маці ў Маскве. У апошні раз будзе старшынстваваць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які такім чынам развітаецца з многімі сваімі паплечнікамі па адраджэнню каталіцкай Царквы Расіі на мяжы тысячагоддзяў.







All the contents on this site are copyrighted ©.