2007-10-18 13:56:30

У Фларэнцыi пройдзе экуменiчнае спатканне моладзi.


21 кастрычнiка ў гэтым славутым iтальянскiм горадзе спаткаюцца прыкладна 2000 юнакоў i дзяўчат з усёй вобласцi Таскана. Гэта будзе другая падобная сустрэча. Упершыню моладыя хрысцiяне, гебрэi i мусульмане сустрэлiся ў Фларэнцыi ў 2005 годзе.
Дэвiз спаткання: “Жыццё разам робiцца больш прыгожым”. Арганiзавана сустрэча па iнiцыятыве Бiскупскай канфярэнцыi Тасканы ў супрацоўнiцтве з гебрайскай i мусульманскай суполкамi, Эвангелiстскай i Праваслаўнай Цэрквамi Тасканы i дабрачыннымi арганiзацыямi “Каталiцкае дзеянне”, “Дапамога моладзi” i асацыяй хрысцiянска-гебрайскага сяброўства.
Мэта спаткання – наладзiць больш цесныя сувязi памiж асобамi, якiя належаць да розных культур i рэлiгiй. Сустрэча пачнецца а 10 гадзiне ранiцы на плошчы “Santissima Annunziata”. Потым маладыя людзi наведаюць мясцовую сiнагогу, мячэць, храм эвангелiстаў, рускую праваслаўную царкву i каталiцкую базiлiку Святога Крыжа.
Пасля абеда ўдзельнiкi спаткання пераедуць у гарадок Фортецца да Бассано, дзе адбудзiцца iх спатканне з прадстаўнiкамi цывiльных i рэлiгiйных уладаў. Плануецца, што маладыя людзi звернуцца да iх з адпаведным пасланнем.







All the contents on this site are copyrighted ©.