2007-10-18 10:04:00

На востраве Родас прайшло спатканне пад назвай "Дыялог цывiлiзацый".


“Царква лiчыць, што ў аснове кожнай культуры знаходзiцца чалавек”. Прыймаючы ўдзел у дыялогу цывiлiзацый, хрысцiянскiя Цэрквы могуць спрыяць развiццю душы культуры. Такую думку выказаў Сакратар Папскай рады да спраў культуры Бернар Ардура, выступаючы на сэсii Сусветнага грамадскага форума “Дыялог цывiлiзацый”, якi праходзiў у Грэцыi.
Царква лiчыць, што ў аснове кожнай культуры знаходзiцца чалавек, сказаў французскi прэлат. Але менавiта дзякуючы культуре чалавек “жыве годным жыццём”.
“Займаючы вельмi важнае месца ў культуры, рэлiгiя не можа застацца па-за дыялогам культур, i сур’ёзны мiжнародны дыялог не можа абыйсцiся без рэлiгii”, - зазначыў прадстаўнiк Ватыкана.
“Сёння некаторыя спрабуюць “прыватызаваць рэлiгiю”, калi пэўныя сiлы прадстаўляюць рэлiгiю як прыватную справу асобы, што не мае нiякага дачынення да жыцця грамадства”, - працягнуў сваю думку Сакратар Папскай рады да спраў культуры. Ён упэўнены, што гэта тэорыя ёсць памылковай ужо таму, што чалавек жыве не ў адзiноце, а з’яўляецца членам грамадства.







All the contents on this site are copyrighted ©.