Свяцейшы Айцец прыняў новага пасла Паўднёвай Карэi пры Ватыкане.
Бенедыкт XVI° прыняў вярыцельныя граматы ад новага пасла Паўднёвай Карэi пры Ватыкане
сп. Кiм Джi Янга. Свяцейшы Айцец размаўляў з дыпламатам на англiйскай мове. У
сваёй размове, у прыватнасцi, ён адзначыў ролю карэйскiх пакутнiкаў: “Iх ахвяра нагадвае
нам аб тым, што нi адна цана не можа быць занадта вялiкай для захавання вернасцi iсцiне”.
“На жаль, у сучасным плюралiстычным свеце некаторыя людзi маюць сумнiў цi нават адмаўляюць
важнасць праўды. Аднак, аб’ектыўная рэчаiснасць застаецца асновай для сацыяльнай супольнай
дзейнасцi. Праўда не залежыць ад кансэнсуса, але папярэджвае яго, i робiць магчымым,
генеруючы тым самым моць чалавечай салiдарнасцi”, - сказаў Свяцейшы Айцец Бенедыкт
XVI° пад час размовы з новым паслом Паўднёвай Карэi.