2007-10-15 09:15:17

У Рыме прайшоў курс для вайсковых капеланаў.


“Годнасць чалавека i права чалавека: роль рэлiгiй”. Гэта назва II° мiжнароднага курса, зарганiзаванага для каталiцкiх вайсковых капеланаў, якi прайшоў у Рыме па iнiцыятыве Папскiх радаў да спраў справядлiвасцi i мiра; да спраў мiжрэлiгiйнага дыялога; да спраў хрысцiянскай еднасцi i Кангрэгацыi да спраў бiскупаў. У курсе прыймалi ўдзел вайсковыя капеланы са звыш 30 краiнаў свету i шматлiкiя спецыялiсты ў галiне духоўнай службы для вайскоўцаў, сярод якiх былi мусульманi, пратэстанты, юдэi i iндуiсты. Iнiцыятыва – паведамляе Папская рада да спраў справядлiвасцi i мiра – зарганiзавана ў сувязi з абавязкамi, узятымi на сябе Святым Пасадам i мiжнароднай дабрачыннай арганiзацыяй “Чырвоны Крыж”: гэта абавязак займацца фармацыяй каталiцкiх вайсковых святароў у гуманiтарным плане i спрыяць рэалiзацыi мiжрэлiгiйных iнiцыятыў у галiне абароны годнасцi чалавека ў выпадку ўзброеных канфлiктаў i павага да праў чалавека.
Вынiкi мерапрыемства будуць прадстаўлены прадстаўнiкамi Святога Пасада на 30 Мiжнароднай канфярэнцыi “Чырвонага Крыжа” i “Чырвонага Поўмесяца”, якая пройдзе ў Женеве з 26 да 30 лiстапада бягучага года. У правядзеннi курса прынялi ўдзел кардыналы Джованнi Баттыста Рэ i Рэнато Мартiно. Абмеркаванне ўзнятых тэм памiж прадстаўнiкамi розных рэлiгiй прайшло пад старшынствам былога кiраўнiка знешняй палiтыкi Ватыкана кардынала Жан-Луi Торана.







All the contents on this site are copyrighted ©.