2007-10-15 09:13:17

Свяцейшы Айцец наведае Неапаль.


“Мы чакаем, што вiзiт Бенедыкта ХVI° у Неапаль пад час Мiжнароднага спаткання народаў i рэлiгiй, прывядзе да актывiзацыi веры”, - сказаў арцыбiскуп Неапаля Крешенцыо Сепе.
У сваiм iнтэрв’ю Ватыканскаму радыё ён паведамiў аб вiзiте Папы Бенедыкта XVI° у Неапаль 21 кастрычнiка. Гэта падарожжа спалучана з адкрыццём XXI° Мiжнароднай сустрэчы народаў i рэлiгiй. Iдэя стварэння гэтага мiжнароднага форума нарадзiлася пад час Сусветнага Дня малiтвы за мiр, якi быў упершыню праведзены ў iтальянскiм горадзе Ассiзi Янам Паўлам II° у 1986 годзе.
Кардынал Сепе заявiў, што, прыняўшы запрашэнне наведаць Неапаль, Свяцейшы Айцец тым самым выказвае “асаблiвы знак сваёй любовi да гэтай дыяцэзii”. Прэлат выказаў надзею, што вiзiт Папы “абудзiць Царкву, гэту грамаду хрысцiянаў захоўваць сваю веру ў Бога i Царкву жывой”. “Свяцейшы Айцец, безумоўна, умацуе веру кожнага, хто працуе ў часта прыемных, але непростых умовах”, - дадаў кардынал Сепе.
Ён афiцыйна абнародваў частку графiка Бенедыкта XVI° пад час яго аднадзённага падарожжа. Папа прыедзе ў Неапаль а 9 гадзiне ранiцы i, пасля спаткання з уладамi горада, паедзе на аўтамабiле на плошчу “Дель Плебiшiто”, дзе а 10 гадзiне адслужыць разам з кардыналамi i бiскупамi Святую iмшу.
Пасля яе Свяцейшы Айцец адгаворыць Багародзiчную малiтву “Angelus”, потым наведае мясцовую семiнарыю “Capodimonte”, дзе ён сустрэнiцца кiраўнiкамi розных хрысцiянскiх дэлегацый i прадстаўнiкамi iншых рэлiгiй. Пасля чаго там адбудзiцца супольны абед.
Пасля кароткага адпачынку Бенедыкт XVI° наведае фарны касцёл Неапаля, у якiм захоўваюцца рэшткi нябеснага заступнiка горада – св. Дженнаро.







All the contents on this site are copyrighted ©.