2007-10-13 13:44:43

Архіярэйскай Боскай Літургіяй завершыўся Сынод Украінскай грэкакаталіцкай Царквы ў Вашынгтоне, у царкве Найсвяцейшай сям'і. Удзельнікі сабраліся ў ЗША дзеля прысуджэння Патрыярху Любаміру звання ганаровага доктара каталіцкага Пенсільванскага універсітэта.


Падчас Літургіі Вярхоўны Арцыбіскуп УГКЦ, Патрыярх Любамір Гузар звярнуўся з прамовай. Ён выказаў падзяку найперш вернікам за духоўную і малітоўную падтрымку працаў Сыноду. патрыярх прыклікаў усіх задумацца над прыарытэтамі жыцця, каб не забываліся, што адзінай крыніцаю праўдаў і ўзорам для усіх хрысціянаў ёсць Езус Хрыстус...
патрыярх Любамір адзначыў, што Сынод існуе для Царквы, менавіта, каб тыя ўладыкі, якім даручана кіраўніцтва Царквой спазнавалі, у натхненні духа святога, Божую волю для таго народа, які ім даручаны."Без нястомнай малітвы гэта немагчыма"- падкрэсліў Вярхоўны Арцыбіскуп. На Літургіі прысутнічалі украінцы з цэлага свету, прадстаўнікі украінскіх, амерыканскіх-канадскіх грамадскіх і культурных арганізацый, журналісты СМІ Украіны і Амерыкі, навучэнцы семінарыі св. Язафата Кунцэвіча ў Вашынгтоне.
Пасля адбылася прэсканферэнцыя пры ўдзеле галавы УГКЦ і святароў Царквы.







All the contents on this site are copyrighted ©.