2007-10-12 12:03:19

Мараніцкі патрыярх Лібану кард. Сфейр выказаў меркаванні з нагоды выбараў у краіне.


Прымаючы групу студэнтаў "14 сакавіка" з кааліцыі большасці Патрыярх выказаў надзею , што будучы прэзідэнт здолее ўзняць краіну. Калі кандыдат будзе прыняты ўсімі ліванцамі, зможа аб'яднаць увесь народ і не будзе дыскрымінацый. Указаўшы на "умяшанні ў працэс падрыхтоўкі прэзідэнцкіх выбараў, кардынал адзначыў цяжкасці такой задачы. Ён, аднак, пэўны, што цяжкасці лёгка пераадолець, калі пазіцыя дабра будзе трывалай і ўсе ўсвядомяць сваю адказнасць. Мараніцкі лідар выказаў пажаданне, каб была асягнутая згода па кандыдатуры ў прэзідэнты, які б аб'ядноўваў усіх ліванцаў - без розніц рэлігійнай, нацыянальнай ці палітычнай прыналежнасці. На заканчэнне Патрыярх зазначыў, што лібанскі народ павінен даваць сабе справаздачу ў тым, наколькі крытычнаю ёсць сітуацыя ў краіне, дык трэба мець вялікае жаданне ўз'яднацца, каб выратаваць і аднавіць становішча Лібана ў свеце. Біскупы мараніты, якія нядаўна завершылі штомесячную сустрэчу ў Бейруце, выказалі ў спецыяльнай заяве думку, што дыскусія ў СМІ аб кандыдаты у прэзідэнты Рэспублікі і аб яго якасцях не прыносіць пажаданага выніку, дык варта ачысціць цэнтр Бейрута. Маецца на ўвазе сідзячая забастоўка , якую ўжо 10 месяцаў вядзе на галоўнай плошчы апазіцыя.







All the contents on this site are copyrighted ©.