2007-10-12 11:53:55

Каляндар на Новы, 2008 год выпушчаны ватыканскім выдавецтвам. У яго ўвайшли 13 фатаздымкаў Папы Рымскага Бенедыкта 16, якія нідзе не публікаваліся.


Як паведамляе Заля друку Святога Пасаду, у календары змешчаныя высокаякасныя фота, зробленыя ў часе сёлетняга летняга адпачынку Бенедыкта 16 у італьянскіх Альпах, у мястэчку Лорензаго дзі Кадорэ. У заяве паясніваецца, што на паверхні фатаграфій няма аніякіх лічбаў ці подпісаў, так. каб яны маглі ьыць скарыстаныя як асобныя сувеніры пад рамкай.
Здабыць каляндар можна ў прадстаўніцтвах фотаграфічнай службы Ватыкану на вуліцы Пелегріно ці ў кнігарнях блізка плошчы Святога Пятра ў Рыме.







All the contents on this site are copyrighted ©.