2007-10-12 11:52:58

Былы Дзяржсакратар Ватыкана наведае Чылi.


У Чылi адбудзiцца святкаванне 20-годдзя апостальскага вiзiта Яна Паўла II°. Узначалiць гэту падзею кардынал Анджело Содано, дэкан Калегii кардыналаў, у якасцi спецыяльнага пасланца Свяцейшага Айца Бенедыкта XVI°. “Папа Вайтыла, - гаворыцца ў паведмленнi прэсавай службы Апостальскай сталiцы”, - знаходзiўся з вiзiтам у Чылi з 1 да 6 красавiка 1987 года. “Ён прынёс сваё пасланне веры i любовi ў восем дыяцэзiй краiны i зрабiў вялiкi ўклад у справу нацыянальнага прымярэння”. Пад час гэтага вiзiта кардынал Содано быў Апостальскiм нунцыям у Сантьяго, i ў блiжэйшыя днi ён будзе старшынстваваць на некалькiх Богаслужбах у чылiйскай сталiцы, наведаўшы, акрамя iншага, арцыдыяцэзiю Антофагасты, якая знаходзiцца на поўначы краiны i арцыдыяцэзiю Пуэрто Монт, якая знаходзiцца на поўднi Чылi.
У Сантьяго кардынал Содано будзе ўдзельнiчаць у канфярэнцыi ў Папскiм каталiцкiм унiверсiтэте Чылi. Назва канфярэнцыi: “Ззянне праўды ў настаўнiцтве Яна Паўла II° i Бенедыкта XVI°”. Таксама ў праграму вiзiта ўваходзiць наведанне дабрачынных устаноў, у прыватнасцi шпiталя “Hogar de Cristo”, заснаванага св. Альбертам Уртадо i клiнiкi “La Famiglia” для хворых, якiя знаходзяцца ў перадсмертным стане.







All the contents on this site are copyrighted ©.