2007-10-10 13:44:51

Агульная аўдыенцыя Папы ў сераду 10 кастрычніка


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Прысутнічала на ёй многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету. Як падаюць ватыканскія крыніцы было іх больш за 20-ць тысяч.
У сваёй сёньняшняй катахэзе Папа працягваў свой цыкл катахэзаў пра Айцоў Царквы. Папа зьвярнуў увагу на Сьвятога Гілярыя з Пот”е, які нарадзіўся ў 310-м годзе. Хрост прыняў у 345 годзе а каля 350-га стаў біскупам свайго гораду.
RealAudioMP3
Рашуча супрацьстаўляўся ерасі арыянаў даказваючы ў сваіх пісьмах, што Ісус Хрыстос быў адначасна Богам і чалавекам. Гэта ён тлумачыў усходнім тэалогам, што толькі моўныя цяжкасьці зьяўляюцца прычынаю тэалагічнае нязгоднасьці адносна Сьвятой Тройцы.
За свае перакананьні – сказаў на заканчэньне сваёй катахэзы Папа--быў сасланы ў Фрычу, што знаходзіцца ў сёньняшняй Турцыі. Сваім поглядам астаўся верны да канца жыцьця а ягоная праца “Трынітатэ” ёсьць па сёньня асноўным трактатам аб Сьвятой Тройцы.
На заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.