2007-10-09 11:46:10

Алексiй II° знаходзiцца ў Францыi.


Каталiцкi арцыбiскуп Парыжа Андрэ Вен-Труа заявiў аб гатоўнасцi вернiкаў Францыi знаёмiцца з традыцыямi праваслаў’я, якiя тычацца не толькi мiнулых стагоддзяў, але i сучаснасцi.
“Мы, католiкi, упэўнены, што многаму навучымся i многае атрымаем з вопыта Праваслаўных Цэркваў. Мяркую, што наш уласны вопыт жывой веры ў абсалютна iншым кантэксте таксама можа быць карысным для вас”, - заявiў арцыбiскуп пад час спаткання з Патрыярхам Маскоўскiм i ўсёй Русi Алексiям II° у славутым саборы Парыжскай Мацi Божай.
Размова арцыбiскупа Вен-Труа з Патрыярхам адбылася пасля праваслаўнага малебна перад Цярновым вянцом Езуса Хрыста, якi захоўваецца ў саборы.
Парыжскi арцыбiскуп зазначыў, што католiкi Францыi з вялiкай увагай сочаць за аднаўленнем Праваслаўнай Царквы ў Расii i дзякуюць Бога за той плён, якi прыносiць гэта адраджэнне, асаблiва ў такiх галiнах, як адраджэнне прыхадскога i манастырскага жыцця, а таксама сацыяльнага царкоўнага служэння.
“У нас з вамi розныя традыцыi i розныя сацыяльна-культурныя кантэксты, але гэтыя адрознiваннi не толькi не перашкаджаюць, але i спрыяюць развiццю абменаў дарамi Божага Провiду. Гэта, у прыватнасцi, адбываецца дзякуючы рускiм богасловам-эмiгрантам”, - сказаў арцыбiскуп Вен-Труа.
У сваю чаргу, Алексiй II° падзякаваў яго за магчымасць ушанаваць вялiкую святыню i за тое, што праваслаўныя хрысцiяне маюць мазчымасць малiцца перад ёй i адпраўляць Богаслужбы.
“Мы гатовы падзялiцца вопытам, якi атрымалi ў гады пераследаванняў, i ў больш спакойныя часы”, - сказаў галава Рускай Праваслаўнай Царквы. На прыканцы спаткання Патрыярх падарыў сабору iкону Мацi Божай.







All the contents on this site are copyrighted ©.