2007-10-05 18:02:55

У Турыне прайшло спатканне, прысвячанае праблеме пераследаванняў хрысцiянаў.


Гарантаванне рэлiгiйнай свабоды – ёсць неабходнай умовай для ўзроста дэмакратыi i эканамiчнага развiцця”, - гэта меркаванне ёсць базай для спаткання, зарганiзаванага ў Турыне ў сераду 3 кастрычнiка пры пасрэднiцтве вобласцi Пьемонт, прымеркаванага да гадавiны прэзентацыi справаздачы 2006 года, прысвячанай рэлiгiйнай свабодзе ў свеце. Iнiцыятыва , якая прайшла пад назвай “Пераследаваннi хрысцiянаў у свеце”, - гавораць яе арганiзатары, - паходзiць ад вядомай каталiцкай дабрачыннай арганiзацыi “Царква ў патрэбе”, i злучана з праводзiмым сёлета Еўрапейскiм годам Раўных магчымасцяў, каб паразважаць аб “пераадоленнi дыскрымiнацыi, заснаванай на рэлiгiйнай глебе”.
У спатканнi прыймаюць удзел, сярод iншых, кiраўнiк дабрачыннай арганiзацыi “Царква ў патрэбе” у Iталii сп. Аттiлiо Тамбуррiнi; а. Бернардо Червеллера, кiраўнiк агенства Asia News, i таксам а. Джузеппе Платоне, кiраўнiк штотыднёвiка “Рэформа”.







All the contents on this site are copyrighted ©.