2007-10-05 18:02:29

У Партугалii праходзiць Плянарная ассамблея бiскупаў Еўропы.


“Як хрысцiяне мы маем вялiкi абавязак прыняць удзел у пабудове агульнага еўрапейскага дома. Без Царквы Еўропе будзе нехапаць сэрца”, - сказаў кардынал Петэр Эрдё, арцыбiскуп Будапешта, якi зўяўляецца Прэзiдэнтам Савета Еўрапейскай бiскупскай канфярэнцыi. Гэта асноўная мэта дыскусiй Пленарнага паседжання згаданай бiскупскай канфярэнцыi, якая пачала сваю працу 4 кастрычнiка ў партугальскiм горадзе Фатiма. Працягнецца яно да 7 кастрычнiка. Пад час спаткання з журналiстамi, якое адбылося ў Лiсабоне, кардынал Эрдё прыпомнiў таксама, што “хрысцiянскiя каранi Еўропы неаддзельныя ад еўрапейскай iдэiнтычнасцi i з’яўляюцца сведчаннем бачнага i жывога хрысцiянства”. “Першым пунктам гэтага сведчання ёсць шлюб, якi маладыя людзi лiчаць адной з самых вялiкiх вартасцяў, - дадаў кардынал, - яны жадаюць яго i лiчаць асновай сямьi”.
Менавiта шлюб, разглядаемы з юрыдычнага, пастарскага i экуменiчнага пунктаў гледжання, з’яўляецца асновай спаткання еўрапейскiх бiскупаў. У сваю чаргу прымьер-мiнiстр Партугалii на спатканнi з бiскупамi гаварыў не аб сямье, але аб экуменiзме, аб мiжрэлiгiных сувязях i аб пабудове новых адносiнаў з Афрыканскiм кантынентам. Пры гэтым ён зазначыў, што рэлiгii павiнны ствараць будучыню, а не падзяляць людзй. “Наша агульная задача наблiжаць розныя культуры”, - зазначыў галава партугальскага ўрада.







All the contents on this site are copyrighted ©.