2007-10-05 14:31:33

Папа Бенедыкт 16 падчас ўручэння даверачных грамат новым Амбасадарам Італіі пры Святым Пасадзе Занардзі Ландзі падкрэсліў, што роля Царквы - служыць чалавеку ў натхненні Слова і ўзора Езуса Хрыста.


Папа падкрэсліў неабходнасць плённага супрацоўніцтва між Святым пасадам і Італьянскай дзяржавай на карысць італьянскага народа. Маючы на мэце дабро для ўсіх, Царква не прэтэндуе ні на ўладу,ні на прывілеі ці эканамічныя і сацыяльныя выгоды. Свяцейшы Айцец выказаў пажаданне, каб адпаведна Царква была прынятая дзяржавай ў адпаведнасці са сваёй спецыфічнай натурай і мела магчымасць свабодна выконваць сваю надзвычайную міссію на карысць не толькі сваіх вернікаў, але ўсіх людзей ў Італіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.