Папа Бенедыкт 16 адкрые ў італьянскім горадзе Неапалі сустрэчу рэлігійных лідэраў
"Людзі і рэлігіі".
21 кастрычніка , у 21 гадавіну гістарычнага Першага сусветнага Дня малітвы аб міры,
скліканую Янам Паўлам 2 у Асізі, на радзіме св. Францішка, распачнеццасёлетняя сустрэча,
зарганізаваная каталіцкай Грамадой св. Эгідыя і арцыдыяцэзіяй італьянскага рэгіёна
Кампанья. Яе тэма - "За мір без насілля - дыялог рэлігій і культур". Папа сустрэнецца
з удзельнікамі форума, на якім будуць прысутнічаць такія рэлігійныя лідары як Сусветны
Праваслаўны Патрыярх Барталамей 1, англіканскі арцхіепіскап КенТэрберы Роуэн Вільямс,
галоўны рабін Ізраіля Ёна Мецгер і рэктар універсітэта Аль Азхар у Егіпце Ахмад
Аль Тайіб. У прэсавым паведамленні да Сустрэчы рэлігійных лідараў гаворыцца: "У эпоху,
пазначаную тэрарызмам і войнамі, як. аднак, і намаганнямі для усталявання дыялогу
і прымірэння, рэлігіі набылі важную ролю ў грамадстве і на ўсёй прасторы, дзе супастаўляюцца
розныя тоесамасці". Акрамя рэлігійных лідараў у сустрэчы прымуць удзел таксама
дзяржаўныя лідары і палітыкі з Танзаніі,Канады, Італіі, Францыі, Іспаніі. Чакаецца
таксама прысутнасць прэзідэнта Італіі сп. Наполітано.