2007-10-04 15:13:45

Дзяржаўны сакратар Ватыкана накiраваў пасланне ў сувязi з Мiжнародным днём турызма.


“Трэба выяўляць нецярпiмыя выяўленнi так званага “сэксуальнага турызма”, якi панiжае годнасць жанчын, зводзячы iх практычна да становiшча рабыняў “. Аб гэтым напiсаў кардынал Тарчiзiо Бертоне, Дзяржаўны сакратар Святога Пасада ў пасланнi, накiраваным Генеральнаму сакратару Сусветнай турыстычнай арганiзацыi з нагоды Мiжнароднага дня турызма, якi адзначаўся 27 верасня пад лозунгам “Турызм: адкрытыя дзверы для жанчын”.
"Трэба зрабiць усё неабходнае, - напiсаў кардынал, - каб турызм не саступаў падобным скандальным адхiленням, але заўсёды быў накiраваны на тое, каб даваць магчымасць для карыснага дыялога памiж рознымi культурамi, якiя, дзякуючы такому спатканню, маглi б узаемна рабiць iх болей шляхетнымi i рабiць адну iншай болей багатымi”.
Выказваючы пазыцыю Апостальскай сталiцы, кардынал Бертоне ў сваiм пасланнi гаворыць i “аб становiшчы падпарадкавання i глыбокай несправядлiвасцi”, у якiх знаходзiцца жанчына, калi робiцца ахвярай распаўсюджаных “стэрыятыпаў i традыцыйна адведзеных ёй другасных ролей”.
“Неабходна дзейнiчаць, - лiчыць Дзяржсакратар Ватыкана кард. Тарчызiо Бертоне, - дзеля асягнення раўных праў для жанчын, гарантуючы iм роўнасць у галiне працы, рэлiгiйную свабоду, забяспячэнне ўмоў, злучаных з мацярынствам i справядлiвую аплату iх працы”.







All the contents on this site are copyrighted ©.