2007-10-03 13:48:10

Школы з розным этнічным складам - вось дарога да прымірэння ў Ірландыі. Арцыбіскуп Дубліна заклікаў бацькоў аддаваць дзяцей-католікаў вучыцца разам з іншымі этнічнымі групамі.


Арцыбіскуп Дармуід Марцін сказаў сваё навучанне падчас Імшы, у сувязі са свежым фактам непрыняцця некаторых навучэнцаў-эмігрантаў з боку мясцовых равеснікаў . Улады Дубліна і раёна паспешліва стварылі новыя школы, але тут іншая пагроза падзелу - уасноўны склад навучэнцаў - з новых эмігрантаў. Гэта можа прывесці да ўзрастання няроўнасці. Так лічыць арцыбіскуп і папераджае аб небяспецы нацыяналістычнага падыходу да абавязковай школьнай адукацыі: існуюць элітарныя школы і школы для эмігрантаў, якія цяжка параўнаць па ўзроўні. "Наша галоўная задача, - лічыць Яго Экселенцыя, - інтэграцыя!". Ён заклікаў католікаў падтрымаць навучальныя ўстановы з разнастайным этнічным пахроджаннем навучэнцаў. Тыя, хто гэтага не прызнае - робяць трагічную памылку, - лічыць пралат. Адгукнецца гэта праз гады на лёсах дзяцей і ўсяго грамадства Ірландыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.