2007-10-02 15:04:25

Праблема педафiлii ў Iталii.


187 асобаў з 2001 да 2007 арыштаваныя палiцыяй па абвiнавачванню ў педафiлii. 3.655 знаходзяцца на свабодзе, але супраць iх вядуцца даследваннi. Гэтыя лiчбы паданыя ў рамках праекта, якi накiраваны на тое, каб непоўналетнiя з асцярогай ужывалi Iнтэрнэт. Iтальянская палiцыя спраўдзiла каля 250.000 iтальянскiх сайтаў. У Iталii забаронены 155 сайтаў.
“Палiцыя, - зазначыў Доменiко Вулпiанi, адзiн з кiраўнiкоў iтальянскай палiцыi, - займаецца ўплывам педафiлii i парнаграфii ў Iнтэрнэте, але разпрацоўвае праграмы, што тычацца школьнiкаў, якiя карыстаюцца камп’ютэрным сецiвам. У рамках праграмы школьнiкаў вучаць правiльна i крытычна ставiцца да гэтай новай тэхналогii, разумець яе пазiтыўныя i негатыўныя бакi.
“Атрыманыя намi дадзеныя, - зазначыў сп. Вулпiанi, - паказваюць якiм чынам дзецi ужо ў пачатковых школах пачынаюць мець кантакты з iнфармацыйнымi сродкамi; кантакты, якiя павялiчваюцца з цягам часу i адштурхоўваюць на другi план iнтэрэсы, злучаныя са светам рэчаў i адносiнаў”. У апошнiя гады адзначаецца вялiкi ўзрост колькасцi карыстанняў Iнтернэтам непоўнагадовых i, паралельна, злачынстваў злучаных з педафiлiяй, якiя здзяйсняюцца пры пасрэднiцтве Iнтэрнэта, - лiчыць iтальянскi палiцэйскi.








All the contents on this site are copyrighted ©.