Перад падарожжам у Францыю Алексiй II° даў iнтэрвью штотыднёвiку "Le Vie".
“Я ўпэўнены, што адным з галоўных абавязкаў нашых Цэркваў сёння з’яўляецца абвяшчэнне
эвангельскiх каштоўнасцей i хрысцiянскага жыцця. Асянова для гэтага сведчання палягае
ў блiзкасцi пазыцый Рускай Праваслаўнай Царквы i Рыма-каталiцкай Царквы па мноству
актуальных пытанняў”. Такiм чынам ацэньвае стан дыялогу памiж двума Цэрквамi Патрыярх
Маскоўскi i ўсёй Русi Алексiй II° у iнтэрв’ю, якое ён даў у Францыi штотыднёвiку “La
Vie” перад сваiм падарожжам Страсбурга i Парыжа. “Вiдавочна, - зазначыў галава
РПЦ МП, - што некаторыя тэндэнцыi сучаснага света, такiя, як секулярызацыя, рэлегiйны
рэлятывiзм, маргiналiзацыя рэлiгii ў адносiнах да сацыяльнага жыцця, прапаганда культуры
консумiзма, перагляд этычных нормаў, патрабуе агульнага адказа, якi могуць i павiнны
даць праваслаўныя i католiкi”. “Мы павiнны разам баранiць сямью i перасцерагаць грамадства
аб шкодным характары сёняшняй культуры смерцi, якая жадае прымусiць нас прыняць аборт,
эўтаназiю i аднаполыя шлюбы”. “На гэтых франтах, - адзначыў Патрыярх Алексiй II°,
- праваслаўныя i католiкi даўно маюць станоўчы вопыт супольных дзеянняў на мiжнародным
i еўрапейскiм узроўнях”.