2007-10-02 14:27:24

Новы маэстра папскіх цырымоній


Папа Бэнэдыкт 16-ы назначыў 42-х гадовага ксяндза Гуідо Марыні новым маэстрам ватыканскіх цырымоній. Дагэтуль ён выконваў падобную функцыю пры арцыбіскупе Генуі. Быў там таксама катэдральным спаведнікам і духоўным айцом тамашняй Сэмінарыі і прафэсарам кананічнага права на Тэалагічным Факультэце Паўночнае Італіі. У Ватыкане маэстра цырымоній ўзначальвае Папскі Урад да Спраў Літургічных Служэньняў. Гэтая ўстанова займаецца падрыхтоўкамі і абслугоўваньнем Літургіі з удзелам Папы Рымскага або адпраўленьнем яе ў яго імені.
На гэтай пасадзе ён заступніў арцыбіскупа П”еро Марыні, якога Бэнэдыкт 16 назначыў старшынёю Папскага Камітэту да спраў Міжнародных Эўхарыстычных Кангрэсаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.