2007-10-01 13:44:11

Свяцейшы Айцец прыняў новага Пасла Нiкарагуа пры святым Пасадзе.


Прыймаючы на аўдыенцыi 24 верасня новага пасла Нiкарагуа пры Святым Пасадзе, спадара Жосе Куадра Чаморро з нагоды ўручэння вярыцяльных граматаў, Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° выказаў свае найлепшыя пажаданнi гэтай краiне, “якая пацярпела так многа пад час нядаўняга урагана “Фелiкс”.
Бенедыкт XVI° зноў запэўнiў у сваiх малiтвах аб ахвярах i аб духоўнай блiзкасцi да мноства параненых людзей, i выказаў надзею, што “акрамя ўнутранай дапамогi, краiна атрымае шчодрыя ахвяраваннi ад мiжнароднай суполкi”.
Свяцейшы Айцец адзначыў таксама, што дзеля рашэння “розных праблемаў Нiкарагуа эканамiчнага, сацыяльнага i палiтычнага парадка”, неабходна “заўсёды разлiчваць не толькi на супрацоўнiцтва грамадзянаў, але на, перад усiм, супрацоўнiцтва адказных асобаў розных палiтычных i эканамiчных устаноў. Таксама неабходна аб’яднаць высiлкi i волю, каб зрабiць магчымай рашучаю акцыю ўрадаў дзеля выклiкаў глабалiзаванага свету, якiя павiнны быць успрынятыя з духам сапраўднай салiдарнасцi”.
Дзеля асягнення мэтаў урада Нiкарагуа, такiх, напрыклад, як “намер пазбавiцца ад голада, барацьбы з наркотыкамi, паменьшаннем ўзроўня неадукаванасцi, выкараненнем галечы”, а таксама “паменьшанне няроўнасцi памiж тымi, што маюць усё i тымi, што не маюць нават самага неабходнага”, з’яўляецца асноўным прынцыпам “празрыстасць i шчырасць у грамадскiм кiраваннi, што, у кожным выпадку карупцыi спрыяе падвышэнню давера грамадзянаў да ўладаў i з’яўляецца вызначаючым для галоўнага развiцця”.
На прыканцы Бенедыкт XVI° прыпомнiў аб “тэрмiновай неабходнасцi аднавiць i развiць чалавечыя i маральныя вартасцi, сярод мноства формаў насiльля, у тым лiку i ў семьях, - насiльля, якое ёсць вынiкам распадаў, разладаў сямьi i панiжэння маральнага ўзроўня. Царква Нiкарагуа выдатна ведае аб гэтай рэчаiснасцi i спрабуе змянiць яе сваiм навучаннем i пастырскiмi праграмамi, аднак ёсць неабходным удзел грамадскiх устаноў, якiя маюць спецыяльна разпрацаваныя выхаваўчыя праграмы, разлiчаныя на арганiзацыю сацыяльнага жыцця”, - сказаў Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI°.







All the contents on this site are copyrighted ©.