2007-10-01 13:41:08

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 30-га верасьня


А паўдні гэтага дня, як таксама ў больш важнейшыя сьвяты, Бэнэдыкт 16 адгаварыў гэтую марыйную малітву з вернікамі, якія прыбылі да яго летняе рэзыдэнцыі ў Кастэльгандольфо. У сваім разважаньні Сьвяцейшы Айцец гаварыў аб патрэбе грамадзкае салідарнасьці. Справа тут ідзе не толькі пра пераадоленьне голаду ці паменшаньне ўбоства. Не хопіць змагацца з галечу, хаця гэта справа неабходная. Трэба, менавіта, будаваць такі сьвет, у якім кожны змог-бы жыць сапраўды па-чалавечаму. Таксама і сёньня- сказаў далей Папа- галечу паглыбляе не толькі прырода, нясе яе таксама служальчая ўступчывасьць, якая вымушаецца іншымі людзьмі.
RealAudioMP3
Як тут не думаць у гэтай хвіліне асабліва пра краіны Афрыкі, якія ў мінулых днях кранула паводка. Мы не можам забыць і аб многіх іншых сьціхійных няшчасьцях у розных раёнах сьвету, дзе канфлікты адносна палітычнае і эканамічнае ўлады паглыбляюць у асяроддзях нястачы, якія і так ужо цяжкія. Народы, якія галадуюць, паднёсяць сёньня балючы голас ў бок народаў, што аплываюць у багацьці”- гэты заклік Папы Паўла 6-га і сёньня зьбярог цэлую сваю актуальнасьць.
Далей ў сваёй прамове Бэнэдыкт 16 паклікаў вернікаў да малітвы ў намеры мірнае развязкі крызісу ў Бірме. Тамашні рэжым брутальна намагаецца спыніць грамадзкія пратэсты. Папа запэўніў аб сваёй духоўнай блізкасьці з грамадзтвам Бірмы ў моманце гэтае “балючае спробы”. Зрабіў заклік таксама да Касьцёла пра малітвы і салідарнасьць ў надзеі, што будуць знойдзеныя мірныя развязкі для дабра гэтае азійскае краіны.
Другі заклік да малітвы Сьвяцейшы Айцец накіраваў у справе перагавораў паміж двума Карэямі. Выказаў надзею, што дыялог паміж гэтымі двума краінамі прычыніцца да ўзмацненьня намаганьняў у карысьць прымірэньня з карысьцю для цэлага карэйская народу і для ўзмацаваньня міру ў гэтым раёне.








All the contents on this site are copyrighted ©.