У суботу, 29 верасня каталіцкая царква шануе арханёлаў Габрыіла,Міхаіла і Рафаіла.
Святы Габрыэль быў выбраны ахоўнікам нашага Радыё Ватыкана 76 год таму назад.А цяпер
мы адзначылі 50-годдзе загараднай радыёстанцыі- S.Maria di Galeria.
Блаславенства Папы
Бенедыкта 16 усім працаўнікам - творчаму калектыву і тэхнічнаму корпусу- прывёз Дзяржсакратар
Ватыкану кардынал Тарчізіо Бертоне.(Голас Дзяржсакратара). Ён ўзначаліў Святую Імшу
ў саслужэнні са святарамі Рыдыё Ватыкана і біскупам ды пробашчам мясцовага касцёлу.
Сёння больш за палавіну з 40 рэдакцый RV узначальваюць святары. Галоўным чынам - члены
Таварыства Ісусавага (прыгадаем, беларускую ўзначальвае ераманах-езуіт Клод Рабінэ:
бяльгійскай нацыянальнасці, рускай адукацыі і беларускай душы,- айцец Клаўдзій, як
яго вялічаем мы і ўсе, хто прыходзіць у Рымскую каталіцкую царкву св. Антонія пры
Папскім каледжы "Руссікум", дзе ён служыць пробашчам. Віншуем
усіх, хто мае імя Рафаіла, Міхала і Гаўрыла , з імянінамі. А для ўсіх
журналістаў і стваральнікаў ВЭБ-старонак Інтэрнету - з днём ахоўніка прафесіі - святога
Гаўрыіла. Камп'ютаршчыкі самі абралі яго простым галасаваннем. Так што сёння менавіта
гэты арханёл, які прнёс дабравешчанне і спытаўся ў Найсвятой Дзевы Марыі згоды стацца
багародзіцай , веснік надзеі - ёсць патронам СМІ ў глабалізаваным свеце. Даведка
:Арханёл Габрыэль (яго імя азначае «сіла Божая», «чалавек Божы») у Святым Пісанні
звязаны з добрымі весткамі, яго заўсёды сімвалізуе белая лілея ў левай руцэ і прывітальны
жэст узнятай правай. У царкве яго выява знаходзіцца на царскіх варотах у «Звеставанні
Марыі». У бочных дзвярах беларускага іканастаса XVIII ст. звычайна змяшчаліся
арханёл Міхал і архідыякан Стэфан, у XIX ст. — Міхал і Габрыэль