2007-09-28 15:06:41

У Маскве будзе створаны музей ГУЛАГа.Патрыярх Алексiй II° адзначыў, што памешканне, у якiм мяркуюць размесцiць музей, вельмi малое i ёсць патрэба ў больш вялiкiм будынку.


“Цяпер iснуе iдэя стварэння музея ГУЛАГа ў Маскве. Па просьбе iнiцыятараў я звярнуўся да епiскапаў, каб яны даслалi сведчаннi аб рэпрысiраваных людзях, аб храмах, манастырах, культурных цэнтрах, якiя былi зруйнаваны”, - сказаў Патрыярх Маскоўскi i ўсёй Русi Алексiй II° на спатканнi з членамi Мiжнароднага клуба “Валдай”, якое праходзiла ў храме Хрыста Збавiцеля.
Пад час размовы з членамi клуба Патрыярх паведамiў аб рэпрэсiях, ад якiх пацярпелi вернiкi ў 20-30 гады XX° стагоддзя. “Заходнiм людзям часам вельмi цяжка ў’явiць, што давялося перажыць Царкве, святарам, вернiкам ў тыя жудасныя гады, калi за веру пераследавалi, растрэльвалi, руйнавалi храмы i манастыры”, - падкрэслiў галава РПЦ МП.








All the contents on this site are copyrighted ©.