2007-09-28 15:05:49

Свяцейшы Айцец прыняў у сваёй зыагараднай рэзiдэнцыi Кастэльгандольфо учраiнскiх рыма-каталiцкiх бiскупаў.


“Як жа не прызнаць Божым знакам факт магчымасцi супольнага iснавання двух суполак розных каталiцкiх традыцый, якiя служаць адзiнаму Богу i абвяшчаюць Эвангельле?”, - сказаў Свяцейшы Айцец у чацьвер 27 верасня ў Кастэльгандольфо, прыняўшы украiнскiх бiскупаў лацiнскага абрада: монс. Маркiяна Трафiмюка (Луцк), монс. Антала Майнека (Мукачево) i монс. Бранiслава Бернацкага (бiскупа Адеска-Сiмферопальскага).
“Еднасць католiкаў розных рытаў ёсць высiлкам паказаць розным чынам, - зазначыў Папа, - сапраўдны твар Кталiцкай Царквы i з’яўляецца красамоўным знакам таксама i для iншых хрысцiянаў i ўсяго грамадства”.
Звяртаючы ўвагу на праблемы пастырскага характара ва Украiне, Бенедыкт XVI° дадаў, што “доўгiя гады атэiзма i камунiзма пакiнулi свой след на сёняшнiм пакаленнi”. Папа падкрэслiў таксама, што большая еднасць памiж каталiцкiмi грамадамi будзе спрыяць больш плённаму дыялогу памiж Каталiцкай Царквой, iншымi Цэрквамi i царкоўнымi грамадамi.







All the contents on this site are copyrighted ©.