2007-09-28 15:06:08

Каталiцкi бiскуп пракаментаваў дзеяннi бiрманскiх манахаў.


“Дзеяннi бiрманскiх манахаў з’яўляюцца прыкладам ненасiльля. Сваёй прысутнасцю о малiтвай яны iмкнуцца змянiць дыктатуру. Iх дзеяннi з’яўляюцца прыкладам таксама i для нас, хрысцiянаў”, - сказаў монс. Луiджi Беттаццi, бiскуп на пакоi iтальянскага горада Iврэа, адзiн з заснавальнiкаў арганiзацыi “Pax Christi” /“Мiр Хрыстовы”/
“Мiралюбiвыя дэманстрацыi па вулiцах бiрманскiх гарадоў, нягледзячы на забароны рэжыма, увядзенне законаў ваеннага становiшча, камендантскага часу, - падкрэслiў iтальянскi бiскуп, - пераўтвараецца ў вялiкую крынiцу дзеянняў для ўсяго света. Кроў гэтых пакутнiкаў ёсць “семя” для новага пачатку шляху мiра, ёсць знакам надзеi для ўсiх”.







All the contents on this site are copyrighted ©.