2007-09-27 14:43:40

Падпісана пагадненьне з Царквой



Урад Польшчы заключыў пагадненьне са Сьвятым саборам епіскапаў Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Дакумэнт падпісалі прэм’ер-міністар краіны Яраслаў Качыньскі й Мітрапаліт Варшаўскі і ўсяе Польшчы архіепіскап Сава. Згодна з пагадненьнем, будзе створаны ўрадава-царкоўны камітэт, які будзе займацца праблемамі царквы ў Польшчы й рэгуляваць двухбаковыя адносіны.
Праваслаўныя зьяўляюцца пасьля католікаў другой па колькасьці вернікаў канфэсіяй у Польшчы.








All the contents on this site are copyrighted ©.