2007-09-27 14:41:21

З Масквы паведамілі аб візіце, які нанёс на развітанне з місійнай пераменай арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у Адміністрацыю Прэзідэнта Расіі. Ён быў прыняты намеснікам начальніка Упраўлення прэзідэнта па ўнутранай палітыцы, нам. старшыні Савета па ўзаемадзеянні з рэлігійнымі аб'яднаннямі пры прэзідэнце.


Сп. Міхаіл Астроўскі выказаў падзяку Мітрапаліту Кандрусевічу за адкрытасць дыялогу і супрацоўніцтва, падкрэсліўшы асабістыя заслугі арцыбіскупа ў стаўленні каталіцкай Царквы Расіі ў апошнія 16 гадоў, ў адказ на падзяку візітатара за плённае супрацоўніцтва. Прадстаўнік адміністрацыі прэзідэнта Пуціна пажадаў арцыбіскупу Тадэвушу поспехаў на новым месцы служэння ў сваёй радзіме - Беларусі.







All the contents on this site are copyrighted ©.