2007-09-27 14:40:42

Афіцыйнае ўступленьне на пасаду Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча


10 лістапада 2007 г, y суботу адбудзецца цырымонія ўрачыстага ўваходу ў мінскую архікатэдру новапрызначанага арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча. Пра час пачатку цырымоніі будзе паведамлена пазней.
Перад афіцыйным кананічным уступленнем на пасаду ў чацвер 8 лістапада а 11-й гадзіне ў памяшканні курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі (г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 1а) адбудзецца прэс-канферэнцыя з удзелам арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча.








All the contents on this site are copyrighted ©.