2007-09-26 15:31:39

Агульная аўдыенцыя Папы у сераду 26-га верасьня


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Бэнэдыкт 16 прыбыў на яе са сваей летняй рэзыдэнцыі ў Кастэльгандольфо блізка Рыму. Прысутнічала на ёй многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету
У сваёй сёньняшняй катахэзе Папа вярнуўся да свайго ранейшага цыклу катахэзаў пра Настаўнікаў Царквы. Менавіта ўжо чарговы раз гаварыў пра Сьвятога Яна Хрызастома, Настаўніка Царквы.
RealAudioMP3
У 397-м годзе Хрызастом стаў біскупам Канстантынопаля, сталіцы Рымскае Імпэрыі на Усходзе. Намагаўся зрэфармаваць жыцьцё Царквы ў духу ўбоства і салідарнасьці з найбяднейшымі.
Ягонае казаньне аб правіннасьці, якое было прынятае як абвінавачаньне імпэратрыцы Эўдокіі, сталася прычынаю перасьледаваньняў, якія з огляду на іншыя абвінавачваньні, для біскупа Хрызастома закончыліся выгнаньнем у Армэнію і сьмерцю ў 407-м годзе.
30-ць гадоў пазьней Сьвяты Хрызастом быў рэабілітаваны і ягоныя тленныя астанкі былі перавезеныя ў Рым і па сёньняшні дзень спачываюць у Капліцы Каноннікаў у Базыліцы Сьвятога Пятра. Частку мошчаў –сказаў на заканчэньне сваёй катахэзы Бэнэдыкт 16-- Ян Павал ІІ ахвяраваў у 2004-м годзе Канстантынопальскаму Патрыярху Барталамею І-му. Папа Ян 23-ці абвясьціў Сьвятога Яна Хрызастома Патронам Другога Ватыканскага Сабору.
На заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.