2007-09-25 15:23:28

У Ватыкане праходзiць вiзiт "Ad limina" украiнскiх бiскупаў.


“Усе сучасныя пастыры Царквы ва Украiне выдатным чынам захоўваюць вернасць Паслядоўнiку св.Пятра. Гутарка iдзе аб знаке царкоўнай еднасцi, яскравым сведчаннi братэрскай любовi, якую Езус пакiнуў сваiм паслядоўнiкам як знак адрознасцi”, - сказаў ранiцай 24 верасня Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° пад час аудыенцыi з рыма-каталiцкiмi бiскупамi Украiны, якiя прыбылi ў Вечны горад з традыцыйным вiзiтам “ad limina”. З гэтай нагоды на спатканне былi запрошаны таксама i грэка-каталiцкiя ўладыкi, таксама i тыя, што служаць па-за межамi Украiны. Звяртаючы ўвагу на складанасцi аб’яўлення Эвангелля на тэрыторыi Украiны, таксама i ў нядаўнiя часы, Свяцейшы Айцец сказаў: “Папа i супрацоўнiкi Рымскай курыi блiзкiя вам i з вялiкай увагай ставяцца да развiцця ўсiх мясцовых Цэркваў”. Такiм чынам Бенедыкт XVI° заклiкаў бiскупаў абодвух рытаў “да супрацоўнiцтва пры пасрэднiцтве абавязкаў, злучаных з каардынацыяй вашых пастырскiх планаў i вашай апостальскай дзейнасцi”. Адначасова Папа звярнуў увагу на царкоўную лучнасць, якая ёсць неабходнай умовай для экуменiчнага дыялога “з нашымi праваслаўнымi братамi i з вернiкамi iншых Цэркваў”.
Украiна атрымала незалежнасць у 1991 годзе, мае 47 млн. жыхароў, большасць з якiх лiчаць сябе праваслаўнымi.







All the contents on this site are copyrighted ©.