2007-09-25 14:37:54

Каталіцкі арцыбіскуп амерыканскага Бостана кардынал О' Меллі і праваслаўны мітрапаліт Мефодзі зарганізавалі сумеснае паломніцтва пасля таго, як атрымалі ў Рыме блаславенства Папы Бенедыкта 16.


Рым, Санкт-Пецербург і Стамбул(Былы Канстантынопаль) - такія этапы шляху сумеснай малітвы хрысціян рознах канфесій па святых месцах Еўропы і Малой Азіі. Ідэя такой пілігрымкі сталася плёнам выпакутаванага разумення неабходнасці адзінства хрысціянаў і глыбока укарэненых у стагоддзях узаемаадносінаў.Ніколі не парываліся яны між многімі братамі ў Хрысце, уключаючы і кіраўнікоў канфесій і Цэркваў, якія намагаліся і спраўджвалі двухбаковыя адносіны, візіты, сумесныя сведчанні і шчырае супрацоўніцтва дзеля дабра і развіцця багаслоўскага дыялога. Як сказаў журналістам непасрэдны выканаўца піолігрымкі з бостанскага бюро па экуменічных і міжрэлігійных пытаннях Віто Нікастра,"дадзенае паломніцтва аказваецца менавіта тым жэстам абедзвюх Цэркваў, у якім мае патрэбу гэты паранены свет: стварэннем любові і прымірэння, якія могуць даць магчымасць наблізіцца да Хрыста. Адзінства католікаў і праваслаўных можа стацца тою адзінаю сілай, якая як нішто будзе здольная стварыць дабро ў гэтым свеце."







All the contents on this site are copyrighted ©.