2007-09-24 19:18:18

У Казахстане прайшлi духоўныя практыкаваннi для семiнарыстаў.


З 2 да 6 верасня ў Алмаатынскай дыяцэзii праходзiлi духоўныя практыкаваннi для 15 семiнарыстаў мiждыяцызiяльнай Вышэйшай духоўнай семiнарыi, якiя прыехалi ў Алмааты ў суправаджэннi рэктара а. Хосе Сiерра.
Рэктар семiнарыi паведамiў, што ў праграму духоўных практыкаванняў для семiнарыстаў уваходзяць спатканнi з парафiянамi, удзел у нядзельных Богаслужбах, асабiстыя малiтвы i духоўныя разважаннi.
На заканчэннi другой нядзельнай iмшы удзельнiкi спаткання паднялiся высока ў горы (2600 метраў над узроўнем мора), дзе на працягу трох дзён малiлiся i здзяйснялi духоўныя практыкаваннi на тэрыторыi абсерваторыi пад кiраўнiцтвам а.Элiота Марэцкi. Асноўнай тэмай разважанняў была XI° глава Паслання да Гебрэяў. Айцец Элiот вельмi яскрава i проста вытлумачыў семiнарыстам сутнасць гэтага ўрыўка са Святога Пiсання.
Пад час духоўных практыкаванняў, яго ўдзельнiкi прынялi ўдзел у канфярэнцыi, а потым абдумвалi пачутае ў адзiноце, гуляючы па гарах. Многiя семiнарысты ўпершыню паднялiся на такую вышыню i, пасля сцяпей сярэдняй часткi Казахстана, былi вельмi ўражаныя прыгажосцю храбтоў Алатау i Вялiкага Алмаатiнскага возера.







All the contents on this site are copyrighted ©.