2007-09-24 19:11:50

Прэзiдэнт Украiны ўзнагародзiў галаву Мукачаўскай Грэка-каталiцкай дыяцэзii.


Вiктар Юшчанка падпiсаў указ “Аб узнагародзе епiскапа Мiлана Шашiка медалём “За заслугi””. Монс. Мiлан Шашiк з’яўляецца Апостальскiм адмiнiстратарам Мукачаўскай грэка-каталiцкай епархii. Ён нарадзiўся 17 верасня 1952 года ў г. Лехоте (Славакiя). У 1971 – 1976 гадах вучыўся на фiласоўскiм i тэалагiчным факультэтах Вышэйшай семiнарыi ў Братыславе.
31 лiпеня 1971 года паступiў у мiсiянарскую Кангрэгацыю айцоў Лазарыстаў. 27 верасня 1973 года прыняў вечныя шлюбы. 6 чэрвеня 1976 года стаў святаром. Служыў у двух абрадах – усходнiм i лацiнскiм. З 1990 да 1992 года вучыўся ў рымскiм Папскiм iнстытуте духоўнасцi “Teresianum”, дзе атрымаў навуковую ступень магiстра. З 5 кастрычнiка 1992 года да 7 лiпеня 1998 года працаваў у Апостальскай нунцыятуры ва Украiне. Потым на працягу года быў кiраўнiком навiцыята Кангрэгацыi айцоў Лазарыстаў у Славакii. У жнiўнi 2000 года зноў вярнуўся ва Украiну, дзе служыў святаром у Пярэчыне. 12 лiстапада 2002 года Свяцейшы Айцец Ян Павел II° назначыў яго Апостальскiм адмiнiстратарам Мукачаўскай грэка-каталiцкай епархii.







All the contents on this site are copyrighted ©.