2007-09-24 13:02:11

Наведваючы горад Вэллетры, які ляжыць блізка Рыму, папа ў сваім казаньні гаварыў аб патрэбе салідарнасьці з беднымі


У нядзелю 23-га верасьня, перад поўднем, Папа Бэнэдыкт 16 наведаў гарадок Вэллетры, які знаходзіцца блізка Ягонае летняе рэзыдэнцыі Кастэльгандольфо, ды які быў яго тытулярнаю кардынальскаю сталіцаю. У часе візыту Сьвяцейшы Айцец адслужыў Сьвятую Імшу для вернікаў гораду. У сваім казаньні сказаў, між іншым, што “ калі хтосьці дзеліцца сваімі дабрамі з беднымі атрымлівае іхнюю прыязьнь ды ідзе за ўказаньнямі Хрыста, які сам стаўся убогім. Хрысьціяне, якіх мэтаю зьяўляецца Жыцьцё Вечнае, павінны быць адкрытымі на патрэбы ўбогіх. Тут справа ідзе пра сьвядомы выбар паміж лёгікаю прыбытку ( як канчатковага крытэрыя паводзін чалавека) а лёгікаю салідарнасьці.
Наведваючы Вэллетры Папа спаслаўся таксама да вузаў, якія спалучаюць гэты італьянскі горад з яго Бацькаўшчынаю. Бачным знакам гэтага зьяўляецца бронзавая калона, ахвяраваная Бэнэдыкту 16 яго роднаю мясцовасьцю Марктль-ам Інн, копію якой Сьвяцейшы Айцец перадаў менавіта ў часе Сьвятой Імшы жыхарам Вэллетры.
У Літургіі ўдзельнічаў, між іншым, кардынал Арындзэ, які пераняў гэтую тытулярную дыяцэзыю пасьля кардынала Ратцынгэра.








All the contents on this site are copyrighted ©.